Мастак Юрый Шуц «пахаваў» Новы год у цэнтры сталіцы


Навагодняе свята – як сімвал усенароднага беларускага экстазу, а адначасова сведчанне непарушнай дысцыпліны ў аўтарытарнай дзяржаве. Гэтак Новы год бачыцца мастаку Юрыю Шуцу. У галерэі «Ў» адкрылася выстава «Рэквіем па Новым годзе» – змрочнае і праўдзівае развітанне са святам.



Чырвоная ды зялёная і самая экспазіцыя. Базісны тут элемент – навагодняя ялінка, дакладней – рытуальны ёрш, вядомы адначасова са святочнай ды пахавальнай атрыбутыкі. Відэашэраг дэманструе, як людзі развітваюцца са скарыстанымі ўжо дрэвамі.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|14221{/movie}

«У глабальным сэнсе канцэпцыю можна акрэсліць так: Новы год у кантэксце Беларусі не з’яўляецца нічым новым. Гэта чарговы паўтор», – дзеліцца ўласным песімізмам сам Юрый Шуст, які цяпер жыве і актыўна выстаўляецца ў Бельгіі.

Выстава, якую можна наведаць у галерэі «Ў», перагукаецца з першаю персанальнаю выставай Шуста, якая прайшла ў 2012-ым у бельгійскім Хэнце. Называлася яна «Repetition/Паўтор» і ўяўляла сабою інсталяцыйны праект у гатычным будынку, дзе некалі месціўся гатэль «St. Joris».

Іншыя тэмы: «Свабодны тэатр» выехаў у міні-гастролі па абласных цэнтрах, пачала трупа ў Гомлі са спектаклю «Ліст для Кэці Акер. Менск’11». У Магілёве прайшоў першы фестываль псіхадэлічнай музыкі «Глабальнае пацяпленне». У Барысаве адбыўся калядны салон з балем у ампірных строях.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў