«Ёсць чалавек, якога Бог паставіў дбаць пра народ»


Ці выбары ў цяперашнім выглядзе маюць сэнс, запыталіся карэспандэнты «Белсату» на вуліцах Бабруйску.



Апошнія папраўкі ў Выбарчы кодэкс, якія набылі моц у снежні 2013 года, на практыцы пагоршылі ўмовы для ўдзелу апазіцыйных партыяў у выбарах, заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Прадстаўнік аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Марына Хоміч лічыць, што сапраўдных выбараў у краіне няма. Паводле яе, у ходзе выбарчай кампаніі актывісты БХД будуць збіраць юрыдычныя пацверджанні гэтаму.

{movie}«Ёсць чалавек, якога Бог паставіў дбаць пра народ» |right|14218{/movie}

Першы намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч падкрэсліў, што «выбарчы працэс у Беларусі дыскрэдытаваны», а першыя этапы кампаніі ў мясцовыя саветы ўжо паказалі, што роўных умоваў для праўладных і апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты зноў не створаць.

Большасць мінакоў у Бабруйску перакананыя, што выбары, нават у цяперашняй форме, – патрэбныя. «Народ жа мусіць неяк рэагаваць. Не проста ж некага прызначылі, а мы мусім, мабыць, неяк браць удзел у жыцці краіны», – мяркуе спадарыня.

Калі не будзе кіраўнікоў – будзе хаос, лічыць адзін са спадароў. Выбары ж дапамагаюць, паводле яго, абраць начальства.

Адна са спадарыняў выказалася за выбары, праўда, падкрэсліла: ёсць шараговы грамадзянін, а ёсць чалавек, якога сам Бог паставіў клапаціцца пра народ.

Ці былі сярод жыхароў Бабруйску тыя, хто супраць выбараў у цяперашнім выглядзе – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў