Хутка выбары. Што апазіцыя прапануе гэтым разам?


https://youtu.be/ZPMT6EZ73og
https://youtu.be/XL6lpgdx1lA
Асноўная пазіцыя незалежных партыяў сыходзіцца да таго, што выбары ў Беларусі не праўдзівыя, але браць удзел у іх трэба як мінімум з мэтаю палітычнай ды інфармацыйнай асветы.
{movie}Апазіцыя рыхтуецца да выбараў (рэпартаж студыі Белсат)|right|14220{/movie}
Выбары ў мясцовыя саветы перайшлі ў наступную фазу – вылучэння кандыдатаў ды стварэння ініцыятыўных групаў для збору подпісаў. Першым, хто паспеў зарэгістраваць ініцыятыўныя групы, стала грамадская кампанія “Гавары праўду!”. На гэты момант 14 групаў ужо зарэгістраваныя, усяго іх мае быць 109. Аб’яднаная грамадзянская партыя плануе зарэгістраваць усяго 2-3 ініцыятыўныя групы ў кожнай вобласці. Партыя “Справядлівы Свет” мае намер вылучыць праз збор подпісаў 180 – 200 кандыдатаў. Партыя БНФ будзе вылучаць сваіх кандыдатаў як праз партыйную лінію, гэтак і праз збор подпісаў. У партыі паведамілі, што пляцоўкі для збору подпісаў будуць выкарыстаныя ў тым ліку для правядзення пікету супраць расейскіх ваенных базаў.

Аргкамітэт стварэння партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” збіраецца стварыць 200–230 групаў, але мэта можа быць несягальнаю. Пiнскаму каардынатару аргкамітэту Сяргею Сухаверхаму пасля таго, як ён паспрабаваў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, пракуратура вынесла папярэджанне за дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi.

Рух “За свабоду!” сваіх кандыдатаў не вылучае, бо не з’яўляецца партыяй, на гэтым этапе актывісты руху будуць дапамагаць іншым дэмакратычным кандыдатам-сябрам партыі. “Малады фронт” пакуль не мае агульнага плану ўдзелу ў гэтай выбарчай кампаніі.
{movie}Ці правільна апазіцыя рыхтуецца да выбараў?|right|14219{/movie}
Гэтыя выбары будуць першымі пасля зменаў у выбарчым заканадаўстве. Палітыкі зазначаюць, што ўнесеныя праўкі былі касметычнымі ці яшчэ больш аддалілі Беларусь ад свабодных, справядлівых выбараў. Напрыклад, правесці афіцыйны байкот цяпер ужо немагчыма.

Алег Ражкоў, “Белсат”

Глядзі таксама
Каментары