Афрыканец з’еў забойцу сваёй сям’і


У сталіцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі горадзе Бангі мясцовы жыхар на вачах публікі з’еў нагу мужчыны, якога да гэтага забіў натоўп. Пра гэта піша карэспандэнт «Бі-бі-Сі» Пол Ўуд, які стаў відавочцам здарэння.

Журналісту ўдалося пагутарыць з канібалам. Мужчына, які адрэкамендаваўся як Ўанджа Маглюар (Ouandja Magloire), растлумачыў карэспандэнту, што забіты быў мусульманінам, а прадстаўнікі гэтай рэлігіі раней забілі ягоную цяжарную жонку, сястру і пляменніка.

На пытанне Ўуда, навошта ён з’еў нагу, той заявіў, што ён быў вельмі раззлаваны. Маглюар таксама прызнаўся, што мясцовыя называюць яго «шалёным сабакам».

Як распавёў Маглюар, ён заўважыў мусульманіна ў аўтобусе. Разам з іншымі пасажырамі афрыканец вырашыў расправіцца з мужчынам. Натоўп запатрабаваў у кіроўцы спыніць аўтобус, пасля чаго мусульманіна вывалаклі на вуліцу і сталі збіваць. У нейкі момант афрыканец абліў мужчыну бензінам і падпаліў.

Ніхто з натоўпу не перашкаджаў Маглюару, калі ён пачаў есці забітага. Наадварот відавочцы суда Лінча падыходзілі да яго, пляскалі па плячы і хвалілі, піша брытанскі журналіст. Забойства адбылося на вачах міратворцаў з Бурундзі. Адзін з салдат званітаваў. Вайскоўцы разагналі натоўп толькі пасля таго, як ахвяру афрыканскіх хрысціянаў была з’едзеная.

Як піша Пол Ўуд, у яго ёсць відэазапіс таго, што здарылася. Пакуль «Бі-Бі-Сі» яго не апублікавала. Паводле журналіста, на адным з кадраў можна ўбачыць канібала, які ўсміхаецца з ротам, набітым чалавечым мясам.

Сутыкненні паміж хрысціянамі ды мусульманамі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы (ЦАР) доўжацца не адзін год. У снежні 2013-га ўзброеныя канфлікты паміж прадстаўнікамі гэтых канфесіяў успыхнулі з новаю сілаю. Менш чым за месяц у сутычках загінулі каля 1 тыс. асобаў.

Як адзначае «BBC News», выпадкі канібалізму у ЦАР адносна рэдкія. Як правіла, культ паядання чалавечага выкарыстоўваюць у сваіх абрадах прадстаўнікі розных сектаў. Разам з тым, паводле розных звестак, канібалам быў адзін з кіраўнікоў краіны. Гаворка ідзе пра Жан-Бэдэль Бакаса, які ў 1976 годзе абвесціў сябе імператарам ЦАР.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў