Уладзімір Мацкевіч: іншыя кандыдаты не маюць магчымасцяў так падкупіць электарат


Мінімальны заробак у Беларусі падвысілі на лістапад і снежань.

Павялічаны на 54,7% мінімальны заробак складзе Br 400 тыс. Наймальнікі не маюць права плаціць менш.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч мяркуе, што гэта крок ураду, які мусілі прадугледзець усе палітычныя сілы, што рыхтаваліся да гэтых выбараў.

“Грошай, якія мае ўрад, не мае ніякі кандыдат, які прэтэндуе на замену. Дзейны прэзідэнт мае больш магчымасцяў, каб паўплываць на электарат, і цяжка чакаць, каб ён гэтымі магчымасцямі не скарыстаўся”, – сказаў Уладзімір Мацкевіч.

Паводле эксперта, раптоўныя падвышэнні заробкаў вядуць да росту коштаў ды інфляцыі. Аднак гэтыя наступствы беларусы адчуюць толькі пасля выбараў.

belsat.eu

Стужка навінаў