«Людскія справы»: Свіная чума. Пасля зачысткі


Тысячы беларусаў у вёсках са страхам жывуць у чаканні гэтак званай «тройкі» – ветэрынара, участковага і прадстаўніка выканкаму. Бо такі візіт азначае адно: гаспадарка застанецца без свінняў.

{movie}«Людскія справы»: Свіная чума. Пасля зачысткі|right|14208{/movie}

Свіная чума – пра яе асабліва гучна было мінулым летам. Але пасля медыі пераключылі ўвагу грамадства ці то на эканамічны крызіс, ці то на палітыку ў Менску. Праблема ж засталася.

Ці свіная чума была і ёсць сапраўднаю пагрозаю для пагалоўя быдла? Ці дзяржава, прыкрываючыся барацьбою з эпідэміяй, не знішчае канкурэнтаў жывёлагадоўчай галіны – прыватныя гаспадаркі? І як супрацьстаяць беззаконню ды бязмежжу дробных чыноўнікаў?

Пра жыццё да і пасля візіту «троек» у вёску – рэпартаж і гутарка з гасцямі ў праграме Алеся Залеўскага «Людскія справы».



МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў