Удзельнікі «Еўрабачання» напісалі ліст Лукашэнку


Макс Лорэнс і Дзідзюля просяць перагледзець вынікі нацыянальнага адборачнага туру.
{movie}Макс Лорэнс і Дзідзюля “Еўрабачанне -2014″|right|14206{/movie}
Выканаўцы мяркуюць, што сябры журы «пагарджаюць меркаваннем народу» і дапусцілі грубыя памылкі ў падліку галасоў.
Пераможцам адборачнага конкурсу на «Еўрабачанне-2014» стаў музыка Тэа. Аўтары звароту не пагаджаюцца з вынікамі галасавання і патрабуюць ад кіраўніка дзяржавы ўдакладніць правілы адбору канкурсантаў, а таксама перагледзець вынікі фіналу і даць ім права рэпрэзентоўваць Беларусь на еўрапейскае сцэне, піша Tut.by.
Паводле галасавання гледачоў дуэт Макса Лорэнса і Дзідзюлі набраў найбольшую колькасць галасоў – 8746. Пераможца адбору Тэа набраў толькі 5088 галасоў. Большасць удзельнікаў журы аддала перавага апошняму, пасля чаго галасы канкурсантаў зраўняліся. Але перамог Тэа.
{movie}TEO на “Еўрабачанне – 2014″|right|14207{/movie}
Макс Лорэнс і Дзідзюля заявілі, што неўзабаве плануюць даць канцэрт пад лозунгам «За справядлівае галасаванне!». Дакладнай даты і месца пакуль не ўдакладняюць.
ЮВ паводле euroradio.fm

Стужка навінаў