МУС Расеі зняпраўдзіла інфармацыю пра новую справу супраць Магніцкага, якога пасмяротна абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў


«У Расейскай Федэрацыі няма практыкі распачынаць крымінальныя справы ў дачыненні памерлага», – распавёў агенцтву «РИА Новости» неназваны прадстаўнік прэс-службы МУС. Распаўсюджанне паведамленняў пра такія крымінальныя справы ён назваў «проста глупствам».
Раней у фондзе «Hermitage Capital», дзе спадар Магніцкі працаваў юрыстам, заявілі: на памерлага працаўніка завялі справу ў крадзяжы $ 150 млн. Паведамлялі таксама, што маці Магніцкага спрабавала абскардзіць распачынанне справы ў Цвярскім судзе сталіцы, аднак скаргу пакінулі без задавальнення.
Улетку 2013-га Магніцкага пасмяротна прызналі вінаватым у справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў сумаю Rur 522 млн. Справу прыпынілі ў 2009 годзе ў сувязі са смерцю юрыста ў маскоўскім следчым ізалятары«Матроская цішыня», куды яго змясцілі ў 2008 годзе і дзе юрыст неаднаразова скардзіўся на праблемы са здароўем, але не атрымаў неабходнай дапамогі ад медычнага персаналу ўстановы. Аднак пазней следства аднавілі на патрабаванне Генеральнае пракуратуры. Адвакаты сваякоў Магніцкага называлі суд незаконным, спасылаючыся на норму, згодна з якой памерлых можна судзіць або на патрабаванне блізкіх, або з мэтаю рэабілітацыі.
ЮВ, паводле lenta.ru
Глядзі таксама
Каментары