У Менску з’явіўся парк Уга Чавэса


Менскі гарсавет прысвоіў парку ў межах вуліцаў Каменнагорскай, Лідскай, Калеснікава і Казіміраўскай найменне «парк імя Уга Чавэса».

Раней паведамлялі, што ў Менску можа з’явіцца вуліца Чавэса. Пра гэта, у прыватнасці, у сакавіку 2013 года казаў старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька, зазначаючы, што гэткая пастанова была б слушнаю, улічваючы, «як шмат зрабіў прэзідэнт Венесуэлы для беларускага народу».

Ладуцька выказваў меркаванне, што імя венесуэльскага лідара, які пайшоў з жыцця, магла б насіць адная з вуліцаў мікрараёну Каменная Горка: «Раён развіваецца, яшчэ не ўсе вуліцы тут атрымалі назвы, і назваць адную з іх імем гэтага вялікага чалавека будзе па-чалавечы ды гістарычна слушна. Але гэта толькі мой пункт гледжання, пастановіць гарадскі савет дэпутатаў».

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў