Як майданаўцы ўчынілі «калідор ганьбы» для беркутаўцаў (Відэа без каментара)


Пратэстоўцы змусілі спецназаўцаў зняць маскі і пад крыкі «Ганьба!» прайсці праз калідор абураных еўрамайданаўцаў. Шмат хто з сілавікоў атрымалі штурханца.



{movie}”Калідор ганьбы” для Беркутаўцаў|right|14195{/movie}

Пасля нападу беркутаўцаў на апазіцыйнага дзеяча, былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Луцэнку, раз’юшаны натоўп заблакаваў аўтобусы з «Беркутам». Пасля перамоваў з кіраўніцтвам сілавікоў людзі пагадзіліся выпусціць спецназаўцаў толькі калі тыя здымуць маскі.

«Беркутаўцам» давялося прайсці праз «калідор ганьбы» – сотні пратэстоўцаў спачатку скандавалі «Не будзь сцыклом – здымай шлем!», потым скандавалі «Ганьба!».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў