Шлюб Паўла Севярынца і Вольгі Шылак (Шмат фота, дадалося відэа)


Сёння ў Кафедральным касцёле ў Менску пабраліся шлюбам былы палітвязень Павел Севярынец і Вольга Шылак.

Абранніца былога палітвязня паходзіць з каталіцкай сям’і, а ён – з праваслаўнай. Сведкам на вяселлі быў Зміцер Дашкевіч. Было заўважна, што нявеста падчас цырымоніі хвалюецца. Павал жа не мог стрымаць радасці.

{movie}Шлюб Паўла Севярынца і Вольгі Шылак |right|14185{/movie}

На шлюбе прысутнічалі лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, перакладнік і грамадскі дзяяч Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.

Маладыя пазнаёміліся 5 гадоў таму, але сустракацца пачалі не адразу. 3 гады Вольга чакала Паўла, якога пакаралі «хіміяй» за ўдзел у гэтак званых «масавых закалотах».

{movie}Пра волю і Волечку: праграма “Маю права” ў гасцях у Паўла Севярынца|right|14184{/movie}

АК, Алесь Баразенка, belsat.eu

Стужка навінаў