Новыя сутыкненні з «Беркутам» у Кіеве: ёсць ахвяры


Байцы спецпадраздзялення «Беркут» разбілі галаву былому міністру ўнутраных справаў Украіны. Моцна пабітыя яшчэ некалькі асобаў з натоўпу, які прымушаў сілавікоў зняць маскі.

Інцыдэнт адбыўся побач з міліцэйскім пастарункам, дзе стаялі некалькі аўтобусаў з беркутаўцамі. Цягам прыкладна гадзіны пратэстоўцы патрабавалі ад іх зняць маскі ды паказаць дакументы. Натоўп паспрабаваў заблакаваць аўтобусы і пачаў штурхаць адзін з іх. З аўтобуса выскачылі колькі беркутаўцаў і сталі збіваць актыўнейшых. Сярод іх – былога міністра ўнутраных справаў Украіны Юрыя Луцэнку. Паводле ягонай жонкі, беркутаўцы білі яго па галаве з такою сілаю, што зламалі яму акуляры.

{movie}Людзі блакуюць аўтобус з беркутаўцамі|right|14182{/movie}

Паводле апошніх звестак, пацярпелі яшчэ не менш за тры асобы.

{movie}Збіты былы міністр унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка|right|14183{/movie}

Юрый Луцэнка пабываў міністрам унутраных справаў ва ўрадах Юліі Цімашэнкі ды Віктара Януковіча. Пры Януковічу двойчы асуджаны паводле крымінальных справаў – за марнаванне дзяржаўных сродкаў у асабліва буйным памеры і нядбайнасць падчас расследавання справы аб атручванні Віктара Юшчанкі. Памілаваны вясною 2013 года указам прэзідэнта.

АК, паводле pravda.com.ua, news.liga.net

Стужка навінаў