«The London Quartet» зайгралі ў самалёце і сабралі аншлаг у філармоніі


Паасобку яны – Рычырд Браян – контр-тэнар, тэнары Стывэн Брукс і Марк Флэмінг ды барытон Майкл Стэфан. А разам – зусім не шараговая каманда «The London Quartet». Да выступу ў Менску яны разаграваліся яшчэ па дарозе. Брытанцы далі імправізаваны канцэрт проста ў самалёце “Белавіі”.



«The London Quartet» аб’яднаў свае высілкі з беларускім гуртом “Камерата”, каб даць супольны калядны канцэрт на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Адметнасць яго – у тым, што і замежныя госці, і нашыя выканаўцы спяваюць выключна а капэла – ніякіх інструментаў, толькі голас.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|14171{/movie}

Абодва гурты падрыхтавалі праграму з песень, якія пасуюць пад атмасферу зімовага свята.

АЛЯКСАНДР ДОЎНАР, «КАМЕРАТА»:

Праграма ў нас сёння будзе ўдарная! Будзе, канечне ж, некалькі калядных кампазіцыяў, бо толькі што прайшло выдатнае свята – Раство, а таксама вясёлыя і гарачыя кампазіцыі ў нашым выкананні”.

Беларускія, роўна як і брытанскія, выканаўцы зачаравалі публіку сваймі спевамі. І гледачы, і музыкі адзінадушныя: практыку такіх канцэртаў варта працягваць.

РЫЧАРД БРАЯН, «THE LONDON QUARTET»:

“Гэта наш першы прыезд у Беларусь, і мы шчаслівыя выступаць на адной сцэне з гуртом “Камерата”. Адчуваем нават лёгкую збянтэжанасць з гэтай нагоды. Такія супольныя канцэрты – гэта проста геніяльная ідэя, было б здорава працягнуць!”

Канцэрт з удзелам вакальных гуртоў Беларусі ды Вялікай Брытаніі прайшоў пры поўным аншлагу.

Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu



Іншыя навіны: у Гомлі прайшла дыскусія, прысвечаная гарадской ідэнтычнасці. Брытанец Сэм Сміт – самы перспектыўны музыка 2014 года паводле BBC.

Стужка навінаў