Саладуха не трапіць у фінал «Еўрабачання-2014»


https://youtu.be/3BVbojuESbw
Беларускі спявак Аляксандр Саладуха не зможа рэпрэзентаваць Беларусь на сёлетнім конкурсе «Еўрабачанне» ў Даніі, хоць і заявіў у апошнім прамацыйным роліку для айчыннага адбору: «Я буду ў фінале. Па-любому».

«Аляксандр Саладуха абавязкова будзе браць удзел у нашым фінальным шоу нацыянальнага адборачнага туру. Але хачу падкрэсліць, што браць удзел у фінале ён будзе не ў якасці прэтэндэнта на перамогу, а ў якасці адмыслова запрошанага госця», – распавяла Святлана Смалонская-Краскоўская, кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.

Прадстаўніка Беларусі на «Еўрабачанне» вызначаць сёння сярод 14 фіналістаў. Адным з галоўных фаварытаў называюць дуэт гітарыста ДзіДзюлі і спевака Макса Лорэнса. Сярод іншых удзельнікаў – Наталля Тамела, гурт «Нутэкі», Арцём Міхаленка, Жанэт, гурт «NAPOLI» ды іншыя. Усе песні ўдзельнікаў – на англійскай або расейскай мовах.

Незалежны рэжысёр Мацвей Сабураў лічыць, што Аляксандр Саладуха з рознакаляровымі крыламі матылямі ды голым торсам у прамацыйным кліпе – гэта «фолавы гумар», спроба згуляць на псеўда-модных тэндэнцыях у інтэрнэце, якія ўжо адгрымелі, але могуць спрацаваць у беларускай частцы інтэрнэту. Гэта можа выклікаць незразуменне, бо ў Беларусі адсутнічае культура «фолавага гумару», адзначыў адмысловец.
{movie}Аляксандр Саладуха ў касцюме матылька. Што гэта?|right|14170{/movie}
МЯ, belsat.eu, interfax.by

Глядзі таксама
Каментары