Улады Берасця рэкламуюць бел-чырвона-белы сцяг? (фотафакт)


На білборде, які ўсталявалі на цэнтральнай вуліцы Берасця – Маскоўскай – можна пабачыць нацыянальную сімволіку.



Білборд, які прапагандуе здаровы лад жыцця, усталявалі на замову прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў Берасцейскай вобласці. На білбордзе – шэраг фота, на адным з якіх можна пазнаць 78-гадовага марафонца з Жодзіна Андрэя Караленку. Спартовец вядомы тым, што бегае марафоны па ўсім свеце з выяваю бел-чырвона-белага сцяга.

Здымак, размешчаны на берасцейскім білбордзе, прэзентуе адразу дзве выявы нацыянальнага сцяга на адзенні спадара Караленкі.

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ў Берасцейскай вобласці ўзначальвае другая асоба ў вобласці – намеснік старшыні аблвыканкаму Леанід Цупрык, які адказвае за кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнаю ды ідэалагічнаю працаю.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu

Стужка навінаў