Дапамажыце выратаваць 7-гадовага Захара!


Яшчэ нядаўна хлопчык займаўся танцамі, хадзіў у басейн і ўдзельнічаў у спартовых імпрэзах. Бацькі Захара Сідарэнкі пачулі страшны дыягназ свайго сына зусім нядаўна – у верасні 2013 года. Злаякасная пухліна ў забрухавіннай прасторы, з метастазамі ў касцявы мозг.

{movie}Дапамажыце выратаваць 7-гадовага Захара!|right|14169{/movie}

Хлопец прайшоў ужо тры блокі хіміятэрапіі, але хвароба – на апошняй стадыі. Журналісты праграмы «Рэпартэр» наведалі сям’ю Сідарэнкаў, якая шукае любую магчымасць, каб уратаваць Захара.

Спачатку ў Захара пачалі балець ногі. Бацькі думалі, што гэта – ад фізічных нагрузак у басейне і на занятках танцамі. Аналізы таксама не паказалі нічога падазронага. «Звярталіся да дактароў, усе казалі, што гэта нармальна, што гэта болі росту, бо дзіця расце, развіваецца», – апавядае мама Захара.

Захар хутка рос. Артапед параіў адмысловыя сцілкі, каб болі спыніліся і хлопчык перастаў кульгаць. Аднойчы стала блага. Выклікалі хуткую. «Узялі пашыраны аналіз крыві, і цягам дня быў гатовы вынік. У той жа дзень нас адправілі ў анкалагічны дыспансер», – узгадвае бабуля.

Беларускія лекары абяцаюць зрабіць усё, што ў іх сілах, аднак прагноз несуцяшальны: Захару могуць працягнуць жыццё яшчэ на год-паўтара. «Адзіны наш шанец на выратаванне – гэта лячэнне за мяжою», – гаворыць мама Захара. Застаецца надзея толькі на ізраільскіх медыкаў, але лячэнне за мяжою будзе каштаваць $ 150 тысячаў. Бацькам удалося сабраць $ 68 тысячаў. Яны звяртаюцца з просьбаю дапамагчы назбіраць грошы да кожнага, хто мае такую магчымасць.

Рэквізіты дабрачынных рахункаў:

Дабрачынныя рахункі адчыненыя ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 524 ААТ «Беларусбанк»: г. Менск, вул. Фізкультурная, 31; УНП 100325912; МФО 153001795; ОКПО 37387991.

– беларускія рублі: транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000022 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 524, бестэрміновы

– долары ЗША: транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000078 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 524, бестэрміновы

– еўры: транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000013 у цэнтры банкаўскіх паслугаў № 524, бестэрміновы

– расейскія рублі: транзітны рахунак № 3819382105243 на дабрачынны рахунак № 000019 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 524, бестэрміновы

EasyPay: 49732821

Яндекс.Деньги: 41001852706127

Webmoney

– расейскія рублі: R412176914173

– беларускія рублі: B282011590226

– еўры: E232774423427

– долары ЗША: Z238072272126

Таксама дапамагчы Захару можна, папоўніўшы рахунак мабільнага тэлефона МТС мамы Захара: 8033 624 27 84. У выніку грошы будуць пераведзеныя на банкаўскую картку і электронныя гаманцы праз сэрвіс IPAY.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў