Новай кнізе Клінава прарочаць лёс бестселера


Кажуць, “Шклатара” мае ўсе шанцы стаць беларускім кніжным бестселерам. Аўтар – мастак і пісьменнік Артур Клінаў – паставіў амбітную задачу і напісаў раман пра сучасныя беларускія рэаліі ды эпоху, у якую мы жывем.



Прымалі “Шклатару” ягоныя сябры, калегі ды прыхільнікі творчасці.

{movie} Агляд падзеяў культуры|right|14154{/movie}

ІРЫНА ГЕРАСІМОВІЧ, РЭДАКТАРКА «ШКЛАТАРЫ»: “Асмелюся сказаць, што яна стане бестселерам, бо гэта вельмі ўдалая спроба вербалізаваць менавіта тую прастору і той час, дзе мы жывем. З аднаго боку, гэта вербалізацыя даволі вузкай прасторы, то бок, культурнага асяроддзя. Але з іншага боку, кніжка ўся завязаная на такіх агульначалавечых тэмах, як каханне, нянавісць, секс, страх…”

Месца для прэзентацыі раману выбралі не выпадкова. Менавіта тут, у будынку кнігарні “Логвінаў”, раней быў пункт прыёму шклатары. Да ўсяго менавіта ў гэтым інтэр’еры пачынаецца дзея твору.



АРТУР КЛІНАЎ, АЎТАР «ШКЛАТАРЫ»:
“Мне даўно хацелася напісаць раман пра Беларусь, пра эпоху, у якой мы жывем. Так сталася, што мая ўласная гісторыя супала з гэтай падзеяй – Плошча, усё, што пачалося пасля яе. І вось якраз у гэты самы момант эпоха сканцэнтравалася…”

“Шклатара” пабачыла свет найперш на беларускай мове. Але аўтар не выключае, што кніга выйдзе ў перакладзе для расейскага і нямецкага чытача.

Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў