Мэрылін Манро па-паўночнакарэйску: Дэніс Родмэн заспяваў Кім Чэн Ыну (ВІДЭА)


Сусветнавядомы амерыканскі баскетбаліст Дэнніс Родмэн заспяваў у гонар дня народзінаў кіраўніка Паўночнай Карэі.

{movie}Дэніс Родмэн заспяваў Кім Чэн Ыну|right|14148{/movie}

Паводле паўночнакарэйскіх дзяржаўных медыяў, гэткія паводзіны Родмэна “адлюстроўваюць павагу і любоў да Кім Чэн Ына”. Акрамя таго, адбыўся баскетбольны матч з удзелам зоркі NBA і паўночнакарэйскіх баскетбалістаў.

Візіт Дэніс Родмэна і некаторых іншых былых гульцоў NBA ў Паўночную Карэю выклікаў хвалю крытыкі ў медыях ЗША. Тое, што баскетбаліст выканаў “Happy Birthday” нагадвае, як знакамітая Мэрылін Манро заспявала на дні народзінаў Джона Кенэдзі, які быў вялікім прыхільнікам дэмакратыі ды захавання правоў чалавека.

{movie}Мэрылін Манро спявае для Кенэдзі|right|14149{/movie}

Перад сваім ад’ездам у Паўночную Карэю Родмэн заявіў, што не мае намеру размаўляць з Кім Чэн Ынам аб праблемах захавання правоў чалавека ў гэтай краіне, калі толькі той сам не завядзе пра гэта гаворкі.

Кім Чэн Ын атрымаў уладу ў 2011 годзе, пасля смерці свайго бацькі. Цяпер ён займае пасаду найвышэйшага кіраўніка КНДР, а таксама мае афіцыйныя тытулы “Бліскучы таварыш”, “Новая зорка” і “Геній сярод геніяў у вайсковай стратэгіі”.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў