Чыноўнікі вырашылі зарабіць на алкаголіках і наркаманах


Арганізацыя, якая дапамагае алкаголікам і наркаманам пазбавіцца ад залежнасці, не можа аплаціць арэнду памяшкання паводле новых коштаў.

Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» штосераду а 20:30. Паглядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі на нашым сайце або ў раздзеле «Нашыя праграмы».

{movie}Чыноўнікі вырашылі зарабіць на алкаголіках і наркаманах|right|14146{/movie}

Ільготаў на арэнду пазбавілі ўсе грамадскія аб’яднанні Беларусі. Сярод іх – Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне псіхалагічнай дапамогі «Абуджэнне», якое з 1996 года было законным прадстаўніком усіх групаў самадапамогі ў Беларусі. Цяпер яно не ў стане аплаціць выстаўленага камунальнікамі рахунку – Br 12 млн.

Дырэктарка аб’яднання Іна Каласоўская лічыць, што льготны каэфіцыент на арэнду ім абавязаныя вярнуць, бо яны займаюцца менавіта тым, што патрэбна ўсёй дзяржаве. Але чыноўнікі настойваюць, што ЖРЭУ недаатрымае за год ажно 45 млн. «А колькі паламаных жыццяў, знявечаных дзіцячых лёсаў атрымае нашая дзяржава?!» – задае рытарычнае пытанне Іна Каласоўская. Дарэчы, рамонт у камунальным памяшканні арганізацыя рабіла за свае грошы.

Аляксандр Сыкала з Беларускай асацыяцыі сацыяльных працаўнікоў лічыць, што ашчаджаць коштам грамадскіх арганізацыяў – справа небяспечная для дзяржавы: «Гэткія захады прынясуць капеечную эканомію, а страты велізарныя».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў