«Студыя «Белсат» па-новаму!


Больш абмеркаванняў – і ўсё у жывым эфіры.

Цяпер вы не толькі даведаецеся больш, але і лепш разберацеся ў тым, што адбываецца. У «Студыі «Белсат», якая вярнулася, цяпер усе праграмы выходзяць у жывой трансляцыі. А каб усе пытанні былі зададзеныя і ніякі аспект справы не абмінуў гледачоў, 3-гадзінны інфармацыйна-публіцыстычны блок будуць весці не адзін, а два вядоўцы.

{movie}Студыя Белсат у 2014 годзе!|right|14144{/movie}

Аўтары праграмаў «Dэвайс» і «Агляд падзеяў культуры» цяпер будуць асабіста запрашаць да прагляду, а пасля падзеі, вартыя найбольшай увагі, абмяркоўваць у студыі.

Звяртацца да медыяў і публікацыяў на сайтах цяпер вядоўцы «Студыі» будуць цягам усяго 3-гадзіннага эфіру, каб не прапусціць нічога істотнага, а таксама запрашаць экспертаў да супольнага аналізу тых ці іншых публікацыяў і падзеяў. Зрэшты, разабрацца, якія могуць быць наступствы і вынікі падзеяў, цягам усяго эфіру будуць дапамагаць аналітыкі ды эксперты.

Дадалася асобная рубрыка «Каляндар», якая распавядае пра цікавыя і знакавыя дні ў беларускай і сусветнай гісторыі.

Як ашчаджаць, якім чынам і чаму растуць кошты, з аўторка да чацвярга будуць разбірацца аўтары праграмы «Сальда».

У пятніцы раз на два тыдні вас чакае «Рэпартаж Сіліча» або анонс новае праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы», што будзе выходзіць у нядзелі.

А 21:00 вас павітае «Аб’ектыў» з навінамі дня ў больш традыцыйнай і сціслай форме.

Вядоўцы праграмы «Размова дня» – метадолаг Уладзімір Мацкевіч, культуролаг Максім Жбанкоў і журналістка, шэф-рэдактарка газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна – наўпрост задаюць найважнейшыя пытанні, асвятляюць нечаканыя, не відавочныя на першы погляд бакі праблемы. «Размова дня» выходзіць пяць разоў на тыдзень, а 21: 25.

А 3-гадзінны інфармацыйны блок «Студыя «Белсат» на заканчэнне падсумуе інфармацыйную карціну скаротам навінаў «Мінуў дзень».

Запрашаем на 3 гадзіны самай актуальнай інфармацыі з панядзелка да пятніцы а 19:00. Таксама на нашым сайце ў онлайн-трансляцыі.

Belsat.eu

Стужка навінаў