Чаму новы галоўны рэжысёр Магілёўскага тэатру драматургіі – літовец?


Пасада была вакантная ўжо даўно – папярэдняя галоўная рэжысёрка Кацярына Аверкава сышла з яе ў 12-м годзе.Чаму яе заняў літовец Саўлюс Варнас і чаму не знайшлося беларускіх кандыдатураў, мы запыталі тэатральнага крытыка Дзяніса Марціновіча.



ДЗЯНІС МАРЦІНОВІЧ, ТЭАТРАЛЬНЫ КРЫТЫК:
«У Беларусі ўжо дастаткова даўно існуе крызіс у рэжысуры. Маладым вельмі цяжка сябе праявіць у гэтай прафесіі, бо сталыя рэжысёры не даюць ім шанцу і пляцовак. Па вялікім рахунку, ва ўсіх тэатрах існуюць кадравыя праблемы. Саўлюс Варнас – не чужы для Магілёва рэжысёр. Ён паставіў у Магілёўскі абласным драматычным тэатры спектаклі «Смерць Тарэлкіна» і «Фрэкен Жулі». Прэм’ера другога спектаклю адбылася ў траўні мінулага года. Я ездзіў у Магілёў, і скажу, што гэта спектакль вельмі высокага ўзроўню. Варнас – кіраўнік асацыяцыі рэжысёраў Літвы (а Літва ўвогуле – тэатральная краіна). Я больш як упэўнены, што ён можа прынесці карысць Магілёўскаму тэатру».

Іншыя навіны культуры:

{movie}”Агляд падзеяў культуры” (08.01.2014)|right|14131{/movie}

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў