Br 4 800 000 000 рублёў на падтрыманне найлепшага інавацыйнага праекту


Міністэрства фінансаў шукае таленты.

Міністэрства фінансаў абвесціла конкурс на найлепшы інавацыйны праект. На падтрыманне перспектыўнай ідэі дзяржава гатовая вылучыць Br 4,8 млрд.

Прэс-служба Мінфіну паведамляе, што конкурсны адбор праектаў адкрыты. А будучыя праекты прафінансуюць са сродкаў інавацыйнага фонду Міністэрства фінансаў. Запланаваны аб’ём інавацыйнага фонду на 2014 год – Br 4,8 млрд.

Заяўкі на ўдзел у конкурсным адборы прымаюцца да 3 лютага 2014 года і афармляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору, зацверджанай пастановаю Міністэрства фінансаў ад 31 кастрычніка 2012 № 61.

Ю.В. Паводле ej.by

Стужка навінаў