Хто з беларусаў будзе наступным прэтэндэнтам на Нобэля?


Каго намінаваць на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры і ці мае значэнне, на якой мове піша аўтар – беларускай ці расейскай?

Пра гэта ў праграме «Чорным па белым» разважаюць Ігар Логвінаў, уладальнік аднайменнага выдавецтва, якое мусіла прыпыніць працу з прычыны абвінавачання ў друку «экстрэмісцкага» фотаальбому «Прэс-фота Беларусі» за 2011 год, і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Паглядзець праграму можна штосераду а 20:30 у онлайн-трансляцыі або ў раздзеле «Нашыя праграмы».

{movie}Фрагмент праграмы “Чорным па белым”|right|14127{/movie}

Каго прапанавалі б намінаваць на Нобэля наведнікі адной з беларускіх кнігарняў? Найчасцей гучала прозвішча Алеся Разанава і Рыгора Барадуліна. Ігар Логвінаў таксама схіляецца да кандыдатуры Алеся Разанава і вельмі спадзяецца, што беларусы атрымаюць прэмію ўжо у наступным годзе.

Ціхан Чарнякевіч лічыць, што беларускамоўныя аўтары і выдавецтвы не заўсёды праводзяць папулярызатарскую працу, патрэбную дзеля таго, каб стацца рэальным прэтэндэнтам на атрыманне самай вядомай прэміі ў галіне літаратуры. Ён звяртае ўвагу і на заняпад славістыкі ў заходніх універсітэтах (адсутнасць фінансавання доследаў). Менавіта сувязі з выдавецтвамі ды акадэмічнымі коламі за мяжою, паводле крытыка, і не стае беларусам для прызнання іхнага літаратурнага даробку на сусветным узроўні.

Ігар Логвінаў, са свайго боку, кажа, што беларускай літаратуры не стае інстытуту крытыкі, у тым ліку – айчыннай. А таксама – дзяржаўнай зацікаўленасці ды падтрымання.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў