Як праваслаўная царква ў Горадні адраджае беларускую мову


Рэпартаж пра тое, як у адным з найстарэйшых храмаў Беларусі спрабуюць пашырыць ужыванне роднай мовы.

Сюжэт падрыхтавала праграма «Без межаў», якая выходзіць на «Белсаце» раз на два тыдні ў аўторак. Паглядзець яе можна а 18:30 у онлайн-трансляцыі або ў раздзеле «Нашыя праграмы».

Пакуль што магчымасць славіць Бога на матчынай мове праваслаўныя Горадні атрымалі раз на месяц. Барысаглебская (Каложская) царква – бадай, адзіны храм на Гарадзеншчыне, дзе святары прыхільна ставяцца да беларушчыны. Вернікі, якія прыходзяць на беларускую імшу, кажуць, што родная мова ім больш зразумелая за царкоўнаславянскую.

{movie}Як праваслаўная царква ў Горадні адраджае беларускую мову. Сюжэт праграмы «Без межаў»|right|14123{/movie}

У нядзельнай школцы пры Каложскай царкве беларуская мова таксама гучыць усё часцей. Неўзабаве вывучаць Закон Божы тут плануюць па-беларуску. Святары рыхтуюць дзяцей да гэтага ўжо сёння.

{movie}Хор праваслаўных святароў Гарадзеншчыны спявае “Магутны Божа”. Ліпень 2013 г.|right|14124{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў