У Менску «каза» і «мядзведзь» танчылі ў начным клубе (фота і відэа)


У перадкалядны вечар у менскім клубе «Re:Public» калядаваў гурт «Палац». Музыкі прэзентавалі свае найлепшыя песні падчас мастацкай дзеі «Каляды ў вялікім горадзе».
{movie} “Каляды ў вялікім горадзе” ў клубе «Re:Public»|right|14111{/movie}
Сёлета споўнілася 15 гадоў праекту лідара гурту «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які летась атрымаў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаванае дзеянне «Каляды ў вялікім горадзе» цяпер праходзіць у клубнай абстаноўцы, а не ў канцэртных залах.

Адмыслова да каляднага вечара «Палац» падрыхтаваў вялікую сольную праграму – музыкі сыгралі песні з апошняга альбому «Кола грукатала», свае галоўныя гіты і ўспомнілі кампазіцыі, якія не гучалі больш чым 15 гадоў.

Усіх гасцей арганізатары «Калядаў у вялікім горадзе» заклікалі прыходзіць на канцэрт у карнавальных касцюмах.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН
https://youtu.be/z8g2jm-fwCs

Глядзі таксама
Каментары