Крыжовы ход «Невычэрпны келіх» у Менску (відэа)


Рэпартаж пра крыжовы ход непітушчых.

З нямым дакорам на адрас тых, хто перабраў з алкаголем на Новы год, па мікрараёне Сцяпянка (Партызанскі раён сталіцы) прайшоў крыжовы ход. Яго зарганізаваў Менскі праваслаўны прыход у гонар іконы Божай Маці «Невычэрпны келіх».

{movie}Крыжовы ход «Невычэрпны келіх» у Менску|right|14091{/movie}

Ход цвярозасці 1 студзеня ў Менску зарганізавалі ўжо шосты раз. У гэты дзень праваслаўныя ўзгадваюць святога пакутніка Ваніфація Тарсійскага, заступніка людзей, якія пакутуюць ад алкагольнай і наркатычнай залежнасцяў.

У прыходзе Новы год распачаўся набажэнствам аб збаўленні ад п’янства і наркаманіі перад абразам з часцінкаю парэшткаў святога пакутніка Ванівація. Пасля адбыўся крыжовы ход.

Паводле sobor.by

Стужка навінаў