Суд у Дэлі прызнаў дашлюбны секс амаральным


Суддзя Вірэндэр Бгат (Virender Bhat) вынес вердыкт, у якім дашлюбныя сексуальныя стасункі прызнаюцца «супярэчнаю догмай любое рэлігіі».

Што цікава, у чэрвені 2013 года суд гораду Мадрас прыраўняў дашлюбны секс да шлюбу. Неаспрэчным доказам чаго, паводле мясцовых суддзяў, могуць быць дзеці.

У 2010 годзе Вярхоўны суд Індыі забараніў распачынаць следства ў справе прамовы акторкі Бэйбі Кхушбу (Baby Khushboo), якая выказалася за права жанчыны на секс да вяселля.

А на пачатку снежня мінулага года Вярхоўны суд Індыі таксама закрануў пытанні шлюбных адносінаў. Тады найвышэйшая судовая ўстанова краіны прызнала аднаполы секс злачынствам, адмяніўшы пры гэтым папярэднюю пастанову, якая легалізавала гомасексуальныя сувязі.

Ю.В. паводле bbc.co.uk

Глядзі таксама
Каментары