Пуцін і Лукашэнка гулялі ў хакей у адной камандзе (відэа)


Прэзідэнты Расеі ды Беларусі былі апранутыя ў чырвоную форму і гулялі супраць «белых». Хто перамог?

Учора кіраўнік Расеі аглядаў у Сочы алімпійскія аб’екты. А ў лядовым палацы «Большой» быў запланаваны таварыскі матч зорак хакею. У ім узялі ўдзел Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, які таксама накіраваўся з візітам у Сочы.

«Чырвоныя» Пуцін і Лукашэнка выступалі супраць «белых»: вядомых хакеістаў Ірэка Гімаева, Аляксандра Голікава, Мікалая Макарава, Сяргея Макарава, Аляксандра Магільнага, Аляксандра Якушава. За прэзідэнтаў гулялі не менш вядомыя зоркі: Вячаслаў Фяцісаў, Павел Бурэ, Аляксандр Кажэўнікаў, Андрэй Каваленка, Аляксей Гусараў.

Здагадайцеся, хто перамог? Прэзідэнцкая каманда – з лікам 12:3.

На гэтай жа пляцоўцы, дарэчы, пройдзе алімпійскі фінал па хакеі.

Паводле vesti.ru

Стужка навінаў