У Менску выбіраюць найпрыгажэйшы пернікавы домік (Фота)


У сталіцы пачаліся кулінарныя спаборніцтвы на самы прыгожы пернікавы домік.
Цягам чатырох дзён наведнікі гандлёвага цэнтру «Новая Еўропа» змогуць паглядзець на цуд кандытарскага майстэрства. Усе хаткі зробленыя з натуральных прадуктаў, запэўніваюць арганізатары імпрэзы. Адгрызці кавалак пернікавага дому, на жаль, не атрымаецца, бо журы будзе ацэньваць канструктарскія здольнасці кандытараў да 7 студзеня.

Ю.В. паводле minsknews.by

Глядзі таксама
Каментары