Народнага дэпутата Украіны збілі на парозе будынку міліцыі


Па факце збіцця распачалі справа паводле артыкулу «Хуліганства». Аднак у міліцыі кажуць, што напад адбыўся не на парозе райаддзелу, а крыху далей, на той жа вуліцы.

Увечары 3 студзеня на парозе будынку Шаўчэнкаўскага раённага аддзялення міліцыі г. Кіева былі збітыя народны дэпутат ад фракцыі Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода» Андрэй Ілленка (Андрій Іллєнко) і ягоны адвакат Сідар Кізін (Сидір Кізін).

Паводле папярэдняй інфармацыі, напад на свабодаўцаў адбыўся пасля таго, як яны выйшлі з будынку міліцыі, дзе Ілленку дапытвалі ў звязку з крымінальнаю справаю.

«Час пачатку і заканчэння допыту быў вядомы толькі следчаму. Таму ёсць дастатковыя падставы лічыць, што менавіта міліцыя паведаміла бандытам, калі дэпутат будзе выходзіць з райаддзелу», – заявілі ў «Свабодзе».

Пацярпелых адвезлі ў 17-ю гарадскую лякарню Кіева. У Андрэя Ілленкі дыягнаставалі ўдары і струс мозгу. Паводле яго, Сідару Кізіну зашылі ірваную рану на твары. Пацярпелыя кажуць, што іх збівалі прыблізна дзесяць асобаў. У апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына» заявілі, што адказнасць за збіццё народнага дэпутата і ягонага адваката ляжыць на міністру ўнутраных справаў Віталію Захарчанку (Віталій Захарченко).

«Калі ля раённага ўпраўлення міліцыі б’юць народнага дэпутата, гэта павінна азначаць, што або бандыты чхаць хацелі на міліцыянтаў, або бандыты і міліцыя – адныя і тыя ж людзі», – гаворыцца ў заяве.

Па факце збіцця распачалі справу паводле артыкуле «Хуліганства». Аднак у міліцыі кажуць, што напад адбыўся не на парозе райаддзелу, а крыху далей – на вуліцы Прарэзнай. Нягледзячы на тое, што інцыдэнт адбываўся ў цэнтры гораду, дзе на той момант было шмат міліцыянтаў, нападнікаў ніхто не затрымаў.

Расціслаў Шапашнікаў, belsat.eu

Стужка навінаў