Каханне, інтым, любоў, маральнасць – Вольга Гардзейчык пра сваю скандальна-нефарматную праграму «Зоры не спяць»


Дык што ж робяць зоры, калі яны не спяць? Распавядае вядоўца праграмы, прэм’ера якой ужо сёння а 21:45 у онлайн-трансляцыі нашага тэлеканалу.

Тэатралы, рэжысёры, людзі са свету мастацтва – усе тыя, хто стварае сітуацыю вакол сябе і спрабуе яе змяніць стануць героямі гэтай праграмы.

{movie}”Гарачы каментар” з Вольгай Гардзейчык |right|14064{/movie}

Гэта будуць скандальна-нефарматныя размовы для разумных людзей. Скандальнасць у спакоі без тэлевізійнай мітусні пра тое, што хвалюе кожнага з нас. Першым героем «Зоры не спяць» стане Адам Глобус – пісьменнік, мастак і выдавец. Госць эфіру распавядзе пра каханне, любоў і маральнасць.

Нетрывіяльна, без буфанады і празмернага шоумэнства ў спакойнай пятнічнай атмасферы (праграма будзе выходзіць кожную пятніцу) да Вольгі Гардзейчык, якая называе сябе «дзіцём дзевяностых» будуць завітваць тыя, хто ўзбег на алімп беларускага бамонду на світанку беларускай незалежнасці, а таксама тыя, хто цяпер імкнецца захапіць гэты алімп.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў