«Стоп падатак 3» – чарговы правал! + (ФОТА)


18:30 Сёння галоўны праспект краіны быў нетыпова пустым. ДАІ перакрыла галоўную транспартную артэрыю сталіцы. Аўтапратэстоўцаў не чуваць! Акцыя правалена!
{movie}Улады згасілі пратэст (03.01.2014) |right|14066{/movie}
17:00 Арганізатары памянялі тактыку, сышлі з сацыяльных сетак, але ад намераў правесці яшчэ адзін чатырохколавы пратэст не адмовіліся. Папярэдняя акцыя пратэсту была правалена.

Паводле суразмоўцы «Gazetaby.com», які пажадаў застацца неназваным, супролкі ў сацыяльных сетках прыносяць актывістам «Стоп падатку» больш праблемаў, чымся дапамагаюць каардынавацца.

«Цяпер у асноўным каардынуем свае дзеянні на форумах або пад тэматычнымі матэрыяламі ў медыях, – удакладніў суразмоўца. – Там прасцей захаваць ананімнасць і адсачыць такія размовы цяжэй».

Вось, напрыклад, інфармацыя з аднаго з форумаў, дзе аўтамабілісты дамаўляюцца наконт сённяшняй акцыі.

ІНСТРУКЦЫЯ АЎТАПРАТЭСТУ!

«Незадоўга да 18:00 збіраемся на прылеглых да праспекту вуліцах, – пішуць на форуме. – Едзем як мага павольней і РОЎНА (!) а 18.00 падаем працяглы (!) гукавы сігнал. Калі гэта адбудзецца больш-менш адначасова, гэты сігнал будзе чуваць па ўсім цэнтры. Паспрабуйце ўключыць аварыйку і знайсці ў патоку сваіх (а лепш выязджайце ў калоне са знаёмымі), паспрабуйце заблакаваць рух на вуліцах, якія прымыкаюць да праспекту. Другая частка плану – да 18:00 стараемся трапіць на праспект, каб РОЎНА а 18:30 зноў падаць працяглы гукавы сігнал…»

Аўтааматары заклікаюць далучыцца да акцыі пратэсту не толькі ўладальнікаў аўтамабіляў, але і мінакоў.

Мінак, далучайся!

«Мінакі, падтрымлівайце акцыю. Раскідваце дробныя купюры – хай тыя, хто ўвёў гэтую прымусовую даніну, падымае гэтыя грошы з зямлі, калі ім так не стае», – пішуць арганізатары на адным з форумаў, дзе каардынуецца пратэст.

Аўтааматары – гэта пасталеўшыя гіпстэры

Яшчэ тыдзень таму гэткія інструкцыі ды каментары масава з’яўляліся ў сацсетках і тэматычных супоках, напрыклад, у «Стоп падатак» «УКантакце», але пакуль гэтая суполка амаль што вымерла.

«Гэта нічога не значыць, – кажа ананімны актывіст «Стоп падатку». – Аўтааматары-пратэстоўцы – гэта пасталеўшыя гіпстэры з «УKантакце». Насамрэч, усё толькі пачынаецца. Цяпер усе каардынуюцца адзін з адным так, каб нельга было прыцягнуць канкрэтнага чалавека за заклікі да акцыі ў інтэрнэце. Не здзіўлюся, калі хутка ў інтэрнэце з’явіцца рэсурс тыпу «Забастовка.соm» або «Страйк.by», які дазволіць бяспечна дамаўляцца аб страйку не толькі аўтамабілістам.

12:00 Апазіцыя таксама «супраць»

Да акцыі «Стоп падатак» сёння далучыліся і апазіцыйныя палітыкі. У першай палове дня Анатоль Лябедзька (АГП) і Сяргей Калякін («Спавядлівы свет») каля плошчы Якуба Коласа збіралі подпісы супраць аўтамыта.

Дарэчы, механізм аплаты мыта хоць і пачаў дзеяць з 1 студзеня 2014 года, але куды і каму плаціць грошы, чыноўнікі вырашылі распавесці кіроўцам толькі сёння ў другой палове дня, калі на старонцы «Белтэхагляду» змясцілі «Рэквізіты рахункаў рэспубліканскага бюджэту». Цяпер перад тэхаглядам кіроўцы мусяць ісці ў банк, плаціць транспартавае мыта, а потым накіроўвацца з квітанцыяй на дыягнастычную станцыю.

Дарожная гаспадарка ў лічбах.

Zrzut ekranu 2014-01-3 o 15.39.26

Ю.В., belsat.eu

https://youtu.be/DlgnlYEWtQk

Глядзі таксама
Каментары