Ці зайздросцяць беларусы, што Расея дала больш грошай Украіне?


Зайздросна, таксама б хацелася $ 15 мільярдаў, кажуць беларусы.



Летась у канцы снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў аб выдзяленні Беларусі ды Украіне крэдытаў на суму $ 2 млрд і 15 млрд адпаведна. Ці не абразіліся беларусы, што Кіеў атрымае нашмат больш шчодрую фінансавую дапамогу Масквы? І з чым звязанае такое нераўнамернае размеркаванне «пернікаў»?

{movie}Ці зайздросцяць беларусы Украіне, якая атрымала ад Расеі $ 15 млд? |right|14063{/movie}

Можа, за прыгожыя вочы ўсё ж такі далі, прапанавала сваю версію спадарыня. Нехта казаў і пра тое, што ў Беларусі – стабільнасць, і эканоміцы не трэба шмат грошай. Ва Украіне, мяркуюць некаторыя з менчукоў, – рэвалюцыя, то бок у іх горш і падтрыманне патрэбна большае.

«Ва Украіне пераломны момант цяпер. Расея хоча, каб Украіна ў яе склад уваходзіла, падтрымлівала яе палітычнае меркаванне. Таму яны ім дапамагаюць больш, чым нам», – выказаўся адзін з мінакоў.

Можа, у Расеі думаюць, што беларусы ўсё перацерпяць або прэзідэнт Беларусі менш красамоўны, чым кіраўнік Украіны, – прагучалі чарговыя версіі.



Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў