Што новага на «Белсаце» ў 2014-м? (Відэа)


Рэдактарка праграмнага аддзелу Ірына Даўляшэвіч распавяла, якія новыя праграмы з’явяцца на «Белсаце» ў 2014 годзе ды як зменяцца гадзіны трансляцыі нашага тэлеканалу.

{movie}Што новага на «Белсаце» у 2014? |right|14043{/movie}

З 2014 года «Белсат» выходзіць у эфір 19 гадзінаў на содні – глядзіце нас з 7-й ранку да поўначы. Частка публіцыстычных праграмаў будзе транслявацца ў межах інфармацына-публіцыстычнага блоку з 20:30. «Гэта такія праграмы, як «Асабісты капітал», «Бяз межаў», «Маю права», «ПраСвет» і «Рэпартэр», – сказала Ірына Даўляшэвіч.

Акрамя таго, у эфіры з’явяцца новыя праграмы. Аўтарскі праект Вольгі Гардзейчык – «Зоры ня спяць». У праграме аўтарка будзе гутарыць з творчымі людзьмі, мастакамі, артыстамі ды філосафамі.

Нашыя журналісткі ды вядоўцы Аліна Коўшык ды Кацярына Барушка таксама рыхтуюць уласную праграму пад назваю «54 %». «Чаго хоча жанчына – гэта тое, чаго хоча 54 % Беларусі», – гавораць у рэкламным роліку праграмы аўтаркі праекту.

Алесь Залеўскі рыхтуе новую праграму «Людскія справы», прэм’ера якой адбудзецца ў нядзелю. Гэта праграма пра незвычайных людзей, людзей, пакрыўджаных мясцовымі ўладамі, тых, хто не паддаўся чыноўніцкаму самаўпраўству.

Што можна яшчэ пабачыць у эфіры «Белсату»? Праграма эфіру даступная на нашым сайце.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў