Прагноз варажбіткі. Якім будзе для беларусаў 2014 год?


У «Студыі «Белсат» карты расклала прафесійная прадказальніца будучыні Лена Таль.



Паводле варажбіткі, 2014 год будзе для беларусаў гэткім жа, як і мінулы, – на змены спадзявацца не варта. «Змены будуць, але па-мойму, яны наступяць праз два – два з паловаю гады», – падкрэсліла спадарыня Таль.

Сітуацыя палепшыцца, калі беларусы не будуць сядзець, склаўшы рукі, адзначыла прадказальніца. Тады наступіць пералом – не гвалтоўны, а спакойны: «Гэта не будзе рэвалюцыя, гэта будзе нешта накшталт «перабудовы».

{movie}Прагноз варажбіткі. Якім будзе для беларусаў 2014 год? |right|14042{/movie}

Нічога дрэннага пры гэтых зменах варажбітка не ўбачыла.

Што чакаюць ад 2014 года самі беларусы – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў