Беларускі парадокс: «І тут, і там паспець, пры гэтым нічога не згубіць, не змяніць і ўсё захаваць»


https://youtu.be/zvBy1QpG-I0
Святлана Калінкіна і Уладзімір Мацкевіч разважаюць пра могілкі нясбытых прагнозаў, галоўныя беларускія падзеі ды трэнды ў беларускім грамадстве, эканоміцы і палітыцы ў 2013 годзе.

{movie}Беларускі парадокс: «І тут, і там паспець, пры гэтым нічога не згубіць, не змяніць і ўсё захаваць»|right|14039{/movie}

«Прагнозы сталі часткаю нашага жыцця»

«…Але пасля ніхто не спрабуе гэтыя прагнозы праверыць. Кожны год прагназуюць нейкія дрэнныя наступствы ў эканоміцы. А яна ўсё трымаецца і трымаецца, – кажа Уладзімір Мацкевіч і задаецца пытаннем: ці ўсё так дрэнна ў нашай эканоміцы? – Ёсць ускосныя сведчанні пра рост нашага дабрабыту. Напрыклад, беларусы больш за нашых суседзяў карыстаюцца пластыкавымі картамі ды робяць больш безнаяўных пераводаў», – сцвярджае публіцыст. Ягоная суразмоўца Святлана Калінкіна не пагаджаецца: «У некаторых калгасах людзям выплачваюць грошы на пластыкавыя карты, а вось банкаматаў у гэтых вёсках няма». «Прагрэс не толькі вырашае праблемы, але і стварае іх», – працягвае Мацкевіч.

І тут, і там усё змяніць і пры гэты ўсё захаваць

«Мы апынуліся ў сітуацыі парадоксу. Вакол нас развіваюцца новыя тэхналогіі, а мы і тут паспець хочам, і пры гэтым нічога не згубіць, не змяніць і ўсё захаваць», – разважае пра сітуацыю, у якой апынулася Беларусь, Святлана Калінкіна. «Сёння дзяржава ўжо пачала разумець, што толькі грошы не ўратуюць краіну. …І гэта паказала спроба мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай ды іншых галінаў прамысловасці. Няма ідэяў! Успомніце апошнія выступы Лукашэнкі, дзе ён казаў пра кадравы голад. Апазіцыя тут, канечне, казала пра тое, што ў сістэме Лукашэнкі навалам тых, хто гатовы яму служыць. А, як аказваецца, не навалам», – працягвае Калінкіна. «З першых гадоў кіравання Лукашэнка спрабаваў з дапамогаю г. зв. дзяржпраграмаў стварыць чалавечы капітал, але нічога не атрымалася, – зазначае Мацкевіч. – Як казаў Кот Матроскін: грошы ў нас ёсць, вось толькі розуму няма. А менавіта пра гэта і трэба клапаціцца, трэба дбаць пра розум нацыі».

Дыктатура пралетарыяту

«І тым не менш заробкі ды працоўны тыдзень на некаторых беларускіх прадпрыемствах скарачаюцца. І гэта хіба павінна сведчыць пра цяжкае эканамічнае становішча ў нашай эканоміцы? – пытаецца Святлана Калінкіна. – Улада дбае пра пралетарыят. Крэдыты давалі заводам, толькі б стварыць гэтую бачнасць, што ўсё працуе». «Гэтая дыктатура надалей падтрымлівае сацыяльную стабільнасць і гатовая плаціць нават тым, хто нічога не робіць. Каб яны былі больш-менш задаволеныя сваім становішчам», – мяркуе Уладзімір Мацкевіч.

Ю.В., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары