Пасажыраў судна, што засела ў льдах Антарктыкі, эвакуююць верталётам


“Акадэмік Шакальскі” быў заблакаваны льдамі ля ўзбярэжжа Антарктыды 24 снежня. На борце расейскага карабля 74 чалавекі. Падабрацца да яго не змог нават ледакол.

На гэты момант кітайскі выратавальны верталёт забраў 12 пасажыраў расейскага судна, каб даставіць іх на карабель “Aurora Australius”.

Паводле інфармацыі карэспандэнта газеты “Guardian” Алака Джа, што цяпер на месцы падзеяў, верталёт з пасажырамі ўзляцеў і накіраваўся да аўстралійскага судна. “Першыя пасажыры з “Шакальскага” цяпер на шляху да “Aurora Australius”, – напісаў ён у “Тўітэры”.

Рашэнне аб эвакуацыі пасажыраў з расейскага судна прынялі ў панядзелак пасля таго, як да яго не змог прабіцца аўстралійскі карабель лядовага класу.

Паводле звестак Міністэрства замежных справаў Расеі, якое падтрымлівае сувязь з “Акадэмікам Шакальскім”, усе чальцы экіпажу і пасажыры здаровыя, пагрозы іхнаму жыццю няма.

Ю.В., паводле ria.ru

Стужка навінаў