Радыкальныя мусульмане спалілі ялінку ў сталіцы Азербайджану


Усталяваная ў цэнтры Баку ялінка дашчэнту згарэла ў сераду ўвечары.



Як перадае азербайджанскі тэлеканал ANS, елка згарэла дашчэнту. Паводле інфармацыі журналістаў тэлеканалу, падпал быў здзейснены групаю радыкальных маладых мусульманаў на знак пратэсту супраць святкавання Новага года ў дзень смерці прарока Мухамэда.

Між тым, у Таджыкістане ўжо не першы раз напярэдадні Новага года ў грамадстве пачынаецца дыскусія пра тое, ці можна адзначаць гэтае свята. Радыкальна настроеныя прыхільнікі ісламу лічаць Новы год паганскім і чужым для таджыкскага народу, якому свята нібыта было навязанае яшчэ на пачатку гісторыі Савецкага Саюзу. Некаторыя прадстаўнікі таджыкскіх мусульманаў звязваюць адзначэнне Новага года з хрысціянскім Калядамі ды лічаць, што мусульманам не варта святкаваць Новага года.

Ю.В., паводле interfax.by

Стужка навінаў