Навагоднія зычэнні ад «Белсату»


Незалежны тэлеканал віншуе ўсіх сваіх гледачоў і наведнікаў нашае старонкі belsat.eu з Новым 2014 годам.



Любыя сябры! Няхай Новы год будзе напоўнены перамогамі дабра і святла ў вашым жыцці, няхай мары здзяйсняюцца і з’яўляюцца новыя, няхай будзе вера ў сябе і свае сілы, няхай усе блізкія людзі будуць здаровыя і шчаслівыя!

«Белсат» жадае вам у 2014 годзе вольнасці, радасці ды супакою і спадзяецца, што і налета вы застаняцеся з нашым тэлеканалам.

{movie}Жыхары Пінска віншуюць Беларусь з Новым годам|right|14011{/movie}

Онлайнавая трансляцыя святочных праграмаў нашага тэлеканалу на старонцы belsat.eu будзе працягвацца да канца эфіру.

Гвозд навагодняй праграмы – фільм-канцэрт «Бывай, Зямля!» («Снежны завулак, 14») – на нашым канале а 23:00.

belsat.eu

Стужка навінаў