Алег Гулак: стартуе кампанія «Праваабаронцы – за свабодныя выбары», якая не працавала ў 2006 г.


На гэтых прэзідэнцкіх выбарах праваабаронцы будуць працаваць інакш, паведамляе старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту Алег Гулак.

“На выбарах прэзідэнта ў 2006 г. назіраннем планавала займацца кампанія “Партнёрства”, але яе актывісты трапілі ў турму за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі. БХК тады праводзіў невялікі маніторынг, “Вясна-96” не назірала, улічваючы расправу над “Партнёрствам”, – нагадаў Алег Гулак.

Паводле суразмоўцы, падчас цяперашняй выбарчай кампаніі плануецца як доўгатэрміновы маніторынг (сіламі 80 праваабаронцаў), так і кароткачасовае назіранне. Каб аператыўна інфармаваць беларускую і міжнародную грамадскасць пра парушэнні, звесткі будуць адразу трапляць у інтэрнэт на праваабарончыя сайты.

“Будуць рыхтавацца паэтапныя справаздачы і агульная, па выніках выбараў. У 2006 г. такога не было”, – падсумаваў Алег Гулак.

belsat.eu

Стужка навінаў