«РСП» далі свой апошні канцэрт у «Графіці»


Апошні канцэрт 2013-га – для «Графіці», для «Разбітага сэрца пацана», для цябе. Гэтак запрашалі афішы і, мяркуючы з наведвальнасці, рабілі гэта недарэмна. «РСП» вярнуліся са свайго першага хоць невялікага, але міжнароднага турнэ, якое ўключала Расею і Польшчу, і зноў зайгралі для роднай публікі. Нягледзячы на фарс і карнавал, які асацыюецца з выступамі гурта, пра вынікі 2013-га разважаюць з некаторым сумам.

{movie}Агляд падзеяў культуры (31.12.2013) |right|14005{/movie}

«Калі шчыра, я сустракаў вельмі мала людзей, якія б сказалі, што ім вельмі шкада, што такі цудоўны год сканчаецца. Бо ён быў цяжкі. Я спадзяюся і жадаю ўсім, каб новы, наступны год быў больш аптымістычны, больш лагічны, весялейшы ды жвавейшы», – адзначыў Павел Гарадніцкі з «Разбітага сэрца пацана».

Наступны год гурта ўжо абяцае быць плённым.

«Творчыя планы – зняць некалькі кліпаў, запісаць новы альбом, – распавядаюць Дзяніс і Андрэй з гурта «РСП». – Фу, кажам, як нейкія дундукі. Карацей, у планах разлагацца, разлагацца і яшчэ раз разлагацца».

А рабіць гэта музыкі прапаноўваюць сваім гледачам, слухачам і аматарам разам.

Выступ «РСП», а таксама гурта «Адыс Абеба» глядзіце на «Белсаце» ў навагоднюю ноч а 01:35. Наш тэлеканал пакажа найлепшае з канцэрту «Белсат-фэст», які адбыўся на шосты дзень народзінаў «Белсату». Трансляцыя будзе дасяжная і он-лайн на нашай старонцы.

Іншыя тэмы: Удзельнікі «Арт-сядзібы» распавялі пра сваё змаганне за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай спадчыны ды пра плён працы пляцоўкі. Гурт «Hurma» павіншаваў беларусаў са святам новаю навагодняй акустычнаю песняю. Сваё навагодняе відэа прапанавалі напярэдадні 2014-га музыкі з поп-рок-гурта «Litesound».

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў