Незадаволеных працаю ФСБ у Валгаградзе «упакавалі» ў аўтазакі (відэа)


Жалобная акцыя памінання ахвяраў тэракту ў Валгаградзе ператварылася ў сход незадаволеных тым, як працуюць расейскія праваахоўнікі.

{movie}Расейцы незадаволеныя працаю ФСБ|right|13988{/movie}

Спачатку – выбух на вакзале, менш чым праз 24 гадзіны – выбух у тралейбусе. Агулам у выніку тэрактаў у Валгаградзе загінулі не менш як 31 асоба. Мясцовыя медыі паведамляюць пра панічныя настроі сярод жыхароў гораду і рэгіёну – людзі баяцца быць ў грамадскіх месцах і карыстацца грамадскім транспартам.

У Валгаградзе абвешчаная пяцідзённая жалоба. Ва ўзмоцненым рэжыме цягам 15 дзён будуць несці службу паліцыя і ФСБ. Уладзімір Пуцін пасля тэракту правёў экстранную нараду з праваахоўнікамі, аднак гэтыя захады не супакоілі жыхароў Валгаграду.

Удзельнікі жалобнай акцыі выказвалі свой недавер і праваахоўнікам, і цяперашняй уладзе. «Я лічу, што ў тэрактах вінаватая праваахоўчая сістэма Уладзіміра Пуціна. У нас людзі, якія працуюць у ФСБ, звязаныя з ФСБ, зарабляюць мільёны на гэтых тэрактах, ім невыгодна спыняць гэтую дыверсійную тэрарыстычную дзейнасць на Паўночным Каўказе, – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі. – Час паставіць пытанне не пра нейкіх рэгіянальных начальнікаў ФСБ, а ўвогуле пра гэтыя структуры, паліцыю, ФСБ. Пытанне аб мэце іх існавання, калі яны не спраўляюцца са сваймі абавязкамі, калі яны могуць толькі мірных маладых людзей забіраць. Грамадзяне Расеі мусяць паставіць перад цяперашняю ўладаю пытанне не тое што аб яе легітымнасці – аб мэтазгоднасці яе існавання».

Калі з боку тых, хто сабраўся ля капліцы, каб узгадаць ахвяраў тэрактаў стала чуваць воклічы абурэння, на месца сцягнуліся сілы паліцы. Каля двух дзясяткаў асобаў арыштавалі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў