Гісторык Анатоль Трафімчык высветліў, ці думалі Ленін і Сталін пра Беларусь


Кніга з такою трошкі кпліваю назваю пабачыла свет у выдавецтве «ЛогвінаЎ». Кпліваю, бо аўтар Анатоль Трафімчык узяўся прывесці канкрэтныя доказы таму, што кіраўніцтва савецкай Расеі з самага пачатку было супраць беларускай дзяржаўнасці. Але вымушанае было пайсці на стварэнне БССР. Прэзентацыя амаль супала з 95-мі ўгодкамі ўтварэння БССР.

{movie}Гісторык Анатоль Трафімчык высветліў, ці думалі Ленін і Сталін пра Беларусь|right|13987{/movie}

«Тое, што так супала, гэта яшчэ і лепей, бо юбілей савецкай дзяржаўнасці, а кніжка якраз ёй прысвечаная… Варта звярнуць увагу на аспект, вынесены ў гэтай кнізе – на стаўленне маскоўскага бальшавіцкага кіраўніцтва да беларускай дзяржаўнасці. Матэрыялаў у навуковы зварот уведзена процьма, але ніхто не сканструяваў карціны менавіта гэтага стаўлення», – распавядае сам даследчык.

Кніга «Ленін і Сталін думае пра Беларусь» стала ўжо дзясятай у серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», у якой выдаюцца працы айчынных інтэлектуалаў. Рэдактар серыі Валянцін Акудовіч кажа, што ў гэтым даследаванні разбіваецца шэраг міфаў.

«Адзін з іх у тым, што і Ленін, і Сталін былі заангажаваныя ў Беларусь як такую. Якраз спадар Анатоль даводзіць праз аналіз дакументаў і ўчынкаў савецкага кіраўніцтва, што ўласна Беларусь ім была абсалютна непатрэбная», – адзначыў галоўны рэдактар серыі Валянцін Акудовіч.

Кніжная серыя «Бібліятэка «Беларускі калегіюм» будзе папаўняцца і надалей. Свайго выхаду чакае кніга Валянціна Акудовіча.

Іншыя тэмы: Паўла Супаненку ўзнагародзілі за найлепшае відэа, прысвечанае беларускай мове, па выніках онлайн-конкурсу відэаролікаў «Крок наперад». Музычны калядны салон зладзілі для магілёўцаў музычны дом «Класіка» разам з віленскім ансамблем старадаўняй музыкі «Кантабіле». Гурт «Амарока» зрабіў сваім аматарам навагодні падарунак – кліп з удзелам беларускай спартоўкі Алены Талай.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў