Украінцы падрыхтавалі навагодні зварот… да прэзідэнта Украіны (відэа)


Кожны год, згодна з традыцыяй, за пяць хвілінаў да Новага года прэзідэнты дзяржаваў рыхтуюць зварот да народу. Але сёлета ва Украіне будзе ўсё наадварот. У кантэксце падзеяў на Еўрамайдане ўкраінцы вырашылі запісаць навагодні зварот да … прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

{movie}Зварот украінцаў да прэзідэнта – прома-ролік|right|13986{/movie}

У запісе звароту ўзялі ўдзел больш за 50 асобаў з усіх рэгіёнаў краіны. У сваім выступе ўкраінцы закранулі найбольш знакавыя моманты 2013 года.

Трансляцыя звароту народу Украіны да прэзідэнта пачнецца 1 студзеня а 00:55 (паводле менскага часу) на сайце http://kraplya.com/president/, а таксама ў эфіры «Hromadske.tv».

Пакуль што ў інтэрнэце апублікавалі анонс відэазвароту, які ўжо набраў больш за 100 тыс. праглядаў.

Расціслаў Шапашнікаў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары