Расейскія вайскоўцы вербавалі ў Беларусі прастытутак


Двое расейскіх вайскоўцаў і грамадзянін Беларусі спрабавалі вывезці дзвюх жанчын у Расею для занятку прастытуцыяй. За «дапамогу» яны хацелі атрымліваць палову ад атрыманых прастытуткамі грошай.

Справу ўжо перадалі ў суд. Паводле Следчага камітэту, абвінавачаныя – двое грамадзянаў Расеі, вайскоўцы воінскай часткі ды грамадзянін Беларусі, які працуе дырэктарам таварыства з абмежаванаю адказнасцю ў Менску.

Прастытутак яны вербавалі праз тэлефон і, змяшчаючы абвесткі ў інтэрнэце. Падчас асабістай сустрэчы яны адшукалі дваіх беларускіх жанчын, якія пажадалі займацца прастытуцыяй у Расеі.

Пры спробе вывазу завербаваных прастытутак на аўтамабілі ў Маскоўскую вобласць і перадачы іх саўдзельнікам злачынства – грамадзянам РФ – для прастытуцыі на абмеркаваных раней умовах усіх затрымалі працаўнікі міліцыі.

«Мужчынам, якія спрабавалі вывезці жанчын за межы рэспублікі для прастытуцыі ў РФ судом могуць прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці», – сказаў прадстаўнік пракуратуры Менскай вобласці.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў