Навагодні Лукашэнка


Заўтра а 23:50 з экранаў дзяржаўных тэлеканалаў мы зноў пачуем прамову нязменнага кіраўніка краіны. Давайце ўзгадаем, пра што нам распавядаў Аляксандр Рыгоравіч у мінулыя гады.

Каментаваць прамоваў Аляксандра Лукашэнкі мы не наважыліся – ягоныя словы настолькі ёміста апісваюць тое, з чым мы гэтак доўга маем справу, што калі і варта сюды дадаць нейкія каментары, то толькі вашыя, паважаныя чытачы ды гледачы.

У далёкім 2003-м г. Толькі напружаная і творчая праца зробіць нашае жыццё лепшым, багацейшым. Запланаванае павышэнне заробкаў, пенсіяў, стыпендыяў мы можам толькі зарабіць.

2006 г. Нам давялося вытрымаць масіраваны вонкавы ды ўнутраны ціск падчас прэзідэнцкіх выбараў. Але спроба «расхістаць» краіну ўшчэнт правалілася. Мудры беларускі народ сказаў сваё важкае і цвёрдае слова.

2008 г. Калі казаць шчыра, адыходзячы год быў, бадай, найцяжэйшым у гісторыі нашай маладой дзяржавы. Жорсткі палітычны ды эканамічны ціск, увядзенне розных санкцыяў, плыні хлусні і дэзінфармацыі.

2009 г. Адыходзячы год яшчэ больш умацаваў нашую ўпэўненасць у слушнасці абранага шляху. Часам я думаю, якая усё ж цікавая штука гісторыя! Тыя, хто яшчэ ўчора нас павучаў, цяпер з павагаю гавораць пра беларускую мадэль развіцця. І сёння, калі «інфекцыя», што назапасілася ў сусветнай эканоміцы, ператварылася ў найглыбейшы крызіс, высветлілася, што мы гэтыя гады ўсё рабілі слушна.

2010 г. Дарагія сябры, нашае жыццё – гэта шэраг сустрэчаў і расставанняў.

2011 г. Мабыць, кожны з вас ужо даў сваю ацэнку мінуламу году: хтосьці назваў яго цяжкім, хтосьці – удалым… Сёння ўжо не мае значэння, якім ён быў. Важна, што ён быў. Ён – нашая гісторыя: перамог і няўдачаў, здзяйсненняў і расчараванняў. Яго не выправіць і не перарабіць.

2012 г. У Год беражлівасці мы абавязаныя навучыцца берагчы адно аднаго. Не праходзіць міма чужой бяды, быць дабрэйшымі і больш уважлівымі да людзей, якія жывуць побач.Наступны год стане пераломным для эканомікі. У нас няма іншага выбару: якаснае абнаўленне і паскораная мадэрнізацыя прадпрыемстваў – залог умацавання нашае дзяржаўнасці і росту дабрабыту народу.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў