Яшчэ адзін тэракт у Валгаградзе. 12 асобаў загінулі


Выбух адбыўся ў тралейбусе непадалёк рынку, паведамляе агенцтва ИТАР-ТАСС.

{movie}Тралейбус пасля выбуху|right|13983{/movie}

Паводле папярэдніх звестак, загінулі 12 чалавек. Падрабязнасці здарэння ўдакладняюцца.

Выбух адбыўся менш як праз содні пасля тэракту на вакзале гораду, у выніку якога загінулі 17 асобаў.

Валгаградская паліцыя ўжо прызнала, што ў горадзе пасля двух тэрактаў пачалася паніка.

Паводле інфармацыі «Интерфакс», цяпер у Валгаград накіроўваецца кіраўнік ФСБ. Падрыў вакзала ў Валгаградзе 29 снежня ажыццявіў чалец бандфармавання з Дагестана, выхадзец з волжскай рэспублікі Марый Эл Павел Пячонкін. Пячонкін далучыўся да дагестанскіх баевікоў вясной 2012 года: ён прыняў іслам і змяніў імя на Ансар Ар-Русі. Піша «Интерфакс» спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў праваахоўных органах.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў