Ананімная крыніца: «тэрарыстам-смяротнікам быў мужчына з заплечнікам»


Тэракт, які адбыўся на валгаградскім вакзале днём 29 снежня, здзейсніў мужчына, а не тэрарыстка-смяротніца, як паведамлялася першапачаткова, інфармуе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў аператыўна-следчых службах: «тэрарыстам-смяротнікам быў мужчына, які прынёс выбухоўку на вакзал у заплечніку» , – заявіў ананімны суразмоўца «Інтэрфакс», адмовіўшыся назваць імя магчымага тэрарыста. Ён дадаў, што мужчына быў славянскай знешнасці.

Раней таксама паведамлялася, што паліцыя знайшла галаву шахідкі, якая магла здзейсніць тэракт. Па неафіцыйнай інфармацыі тэрарысткай магла быць жыхарка Дагестану Аксана Арсланава.

Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

У сваю чаргу партал Lifenews сцвярджае, што выбухоўка была замацавана на целе смяротніцы, аднак у дзеянне яе мог прывесці яе саўдзельнік. Крыніцы выдання паведамляюць, што меркаваную тэрарыстку суправаджаў мужчына з заплечнікам па прозвішчы Паўлаў, а таксама жанчына па прозвішчы Мікуліна. Інтэрнэт-выдане паведамляе, што гэтая версія не з’яўляецца канчатковай і правяраецца следчымі.

Ю.В., паводле lenta.ru

Глядзі таксама
Каментары