Украінская апазіцыя плануе спыніць заводы і фабрыкі


Віталь Клічко паабяцаў удзельнікам акцыяў пратэсту распачаць пасля святаў агульнанацыянальны страйк.
Пра гэта ў нядзелю падчас народнага веча на Майдане Незалежнасці ў Кіеве заявіў Віталь Клічко, лідар парламенцкай фракцыі «УДАР».
Тыдзень таму з ідэяй зарганізаваць агульнанацыянальны страйк ва Украіне выступіла расейская палітычная дзяячка Валерыя Навадворская. Падчас нядзельнага веча яна звярнулася да статысячнага натоўпу з прапановаю зарганізаваць страйк. На ейную думку, гэта адзіны шанец змусіць уладу Украіны пайсці на саступкі ўкраінскаму народу.
29 снежня на Майдане сабраліся больш за 10 тыс. асобаў. Калона з 250 аўтамабіляў паехала пікетаваць рэзідэнцыю прэзідэнта Віктара Януковіча.
{movie}Кіеў он-лайн |right|13981{/movie}
Удзельнікі акцыяў пратэсту патрабуюць адстаўкі ўраду і прызначэння датэрміновых выбараў, пакарання вінаватых у жорсткім разгоне Майдану, падпісання дамовы аб асацыяцыі з ЕЗ.
Стужка навінаў