Тэракт у Валгаградзе. Шахідка забіла 15 асобаў...(відэа)


У будынку чыгуначнага вакзалу ў Валгаградзе прагрымеў выбух. На гэты момант паведамляецца аб 15 загінулых (раней паведамлялася пра 18) і 33 шпіталізаваных.
Сем’і ўсіх загінулых падчас тэракту ў Валгаградзе (Расея) атрымаюць ад рэгіянальных уладаў кампенсацыю памерам RUB 1 млн (каля $ 30 тыс.). Пра гэта паведамляе валгаградскі партал «Усё для вас» са спасылкаю на губернатара Валгаградскай вобласці Сяргея Бажэнава.
Апроч таго, рэгіён возьме на сябе арганізацыю пахавання і дастаўку целаў загінулых дадому ў выпадку, калі гэта спатрэбіцца. Кампенсацыі выплацяць таксама ўсім пацярпелым. Памеру гэтых выплатаў губернатар не ўдакладніў.
{movie}Выбух у Валгаградзе|right|13979{/movie}
Выбух «нявысветленага выбуховага прыстасавання» адбыўся на другім паверсе чыгуначнага вакзалу на станцыі «Валгаград-1» каля 00:45 паводле маскоўскага часу.
{movie}Выбух у Валгаградзе|right|13980{/movie}
Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, выбух зладзіла тэрарыстка. На месцы тэракту знайшлі галаву меркаванай смяротніцы. Пра гэта паведамляе «Інтерфакс» са спасылкаю на крыніцу ў праваахоўных органах.


Расейскія сілавікі ўжо здолелі ўстанавіць асобу тэрарысткі, якая здзейсніла тэракт. Паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Дагестана.

Па інфармацыі крыніцы, тэракт магла ўчыніць ураджэнка Дагестана Аксана Арсланава. Афіцыйна імя тэрарысткі пакуль не называюць.

Валгаградскія нацыяналісты правядуць «Народны сход» з нагоды тэракту ў Валгаградзе. Акцыя анансаваная ў суполцы «Русские регионы» «УКантакце».
Сход запланаваны на Валгаградскай алеі Герояў 30 снежня а 16:00. «Нас збіраецца дастатковую колькасць, адразу перакрываем праспект Леніна і патрабуем адстаўкі губернатара і мэра гораду», – гаворыцца ў анонсе.
У кастрычніку у Валгаградзе адбыўся выбух у аўтобусе, які зладзіла смяротніца — 30-гадовая ураджэнка Дагестана Наіда Ахіялава. Тыды загінулі сем чалавек — шэсць пасажыраў аўтобуса і сама Ахіялава. Усяго ў выніку таго выбуху раненні атрымалі 28 чалавек, з іх 12 непаўналетніх, у тым ліку гадавалае дзіця.
З 1999 года ў 59 тэрактах на тэрыторыі Расеі (без уліку валгаградскага выбуху) загінулі 1667 асобаў.
Ю.В., паводле lenta.ru

Стужка навінаў